Cover Image for Паўгадзіны кардыя х Sonya Blaze
Cover Image for Паўгадзіны кардыя х Sonya Blaze

Паўгадзіны кардыя х Sonya Blaze

Hosted by Паўгадзіны кардыя
Get Tickets
Welcome! Please choose your desired ticket type:
About Event

Вядома, гэта падзея для дарослых, толькі 18+

Калі: 12 кастрычніка, 18:40 — адкрыццё дзвярэй

Час канцэрта: 19:00-21:00 з перапынкам (але можам затрымацца на паўгадзіны)

Дзе: Варшава, Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

МЕГА сустрэча ад падкаста «Паўгадзіны кардыя»: на канцэрт 12 кастрычніка да нас прыйдзе акторка фільмаў для дарослых Sonya Blaze. Соня працавала з топавымі студыямі, а таксама выйграла нагроду, якую называюць еўрапейскім «Оскарам» сярод фільмаў для дарослых.

Наша госця на сваім досведзе раскажа, як выглядае індустрыя фільмаў для дарослых знутры: як Соня стала акторкай, як выглядаюць здымкі, колькі плацяць за здымкі і колькі ў такіх відэа праўды, а колькі фейка.

Рыхтуйцеся да шчырай размовы пра тое, як ствараюць фільмы, які мы ўсе (ці амаль усе) глядзім.

Чаго яшчэ чакаць:

  • велкам-дрынкі

  • тэматычныя маскі і падарункі

  • розыгрышы і інтэрактывы

Да сустрэчы!

Кошт квіткоў:

100 злотых — прэдпродаж

110 злотых — першыя 40 квіткоў

130 злотых — наступныя 40 квіткоў

150 злотых — апошнія 20 квіткоў

ПРАВІЛЫ ЎДЗЕЛУ Ў СУСТРЭЧЫ «ПАЎГАДЗІНЫ КАРДЫЯ»:

1) Сустрэчы прызначаныя для дарослых гледачоў (18+).

2) Арганізатары маюць права не дапусціць на сустрэчу асоб, якія знаходзяцца пад уплывам алкаголю або іншых адурманьваючых рэчываў.

3) Арганізатары маюць права папрасіць пакінуць сустрэчу гледачоў, якія перашкаджаюць яго далейшаму правядзенню (без магчымасці вяртання грошай за набытыя квіткі).

Набыццё квітка і наведванне «Паўгадзіны кардыя» ўжывую азначае, што глядач прымае напісаныя вышэй правілы.

Фота: Джоні Космік

Location
stand up lokal
Stanisława Noakowskiego 16, 00-661 Warszawa, Poland