

Геалагічны погляд на гісторыю: бясплатная беларускамоўная экскурсія
Колькі гадоў камяням, па якіх мы ходзім? Што было на тэрыторыі сучаснай Варшавы мільёны гадоў таму? Як геолагі чытаюць гісторыю Зямлі па горных пародах, мінералах і выкапнях? Падчас экскурсіі мы паспрабуем паглядзець на гісторыю Варшавы і Польшчы ў зусім іншым маштабе — маштабе мільёнаў гадоў.
Пазнаёмімся з незвычайнымі мінераламі і горнымі пародамі, убачым сляды жыцця далёкага мінулага і даведаемся, як геалагічныя працэсы фарміравалі ландшафты, у якіх мы жывём сёння.
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове. Колькасць месцаў абмежаваная. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.
Адкрыем гісторыю, якая пачалася задоўга да з’яўлення Варшавы!
Экскурсія праходзіць у межах праекту «Зялёнае адкрыццё Варшавы», які дапамагае адкрываць горад праз прыроду, навуку і даследаванне навакольнага асяроддзя.
Projekt „Zielone Odkrycia Warszawy” jest realizowany w ramach "Funduszu Edukacji Ekologicznej" – wspólnego przedsięwzięcia Biura Ochrony Powietrza i Polityki Klimatycznej oraz Staromiejskiego Domu Kultury. Projekt realizuje cele edukacyjne Zielonej Wizji Warszawy oraz rekomendacje zawarte w dokumencie „Edukacja kulturalna w Warszawie” i jest finansowany ze środków m.st. Warszawy.