

Уладзімір Караткевіч - чалавек, які зрабіў немагчымае: онлайн-курс
Як ствараліся «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Каласы пад сярпом твоім», якія дэтэктыўныя хады суправаджалі змаганне за права друкавацца, яоке эсэ пісьменніка выклікала сапраўдны скандал у брэжнеўскія часы?
Заяўляйцеся на наш анлайн курс, прысвечаны знакамітаму беларускаму празаіку, паэту, драматургу, сцэнарысту і публіцысту Уладзіміру Караткевічу. Заняткі прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння творцы.
Заняткі адбудуцца на платформе Zoom 11, 13 і 18 лістапада. Пачатак у 20.00 па беларускім часе (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні). Працягласць кожнага занятку - да 90 хв.
Зарэгістравацца на заняткі можна да 10 лістапада тут.
Пасля рэгістрацыі ў дзень правядзення заняткаў вы атрымаеце спасылку на Zoom.
На занятках вы даведаецеся:
Гісторыю стварэння яго найбольш значных твораў («Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Ладдзя роспачы», «Званы ў прадонні азёр», «Чортаў скарб»).
Хто замінаў Караткевічу публікавацца? Праз што прайшоў Караткевіч, каб перамагчы сістэму і мець магчымасць друкавацца?
Чаму яго эсэ «Званы ў прадонні азёр» выклікала сапраўдны скандал у брэжнеўскія часы.
Хто быў сапраўдным сябрам нашаму герою, а хто яму здрадзіў.
Пасля нашых заняткаў вы будзеце больш дакладна разумець, наколькі быў неадназначным, складаным і па-сапраўднаму вельмі цяжкім час у якім працаваў Караткевіч.
Заняткі правядзе Васіль Дранько-Майсюк - даследчык беларускай літаратуры, выкладчык-культуролаг, тэатральны рэжысёр, актор, сцэнарыст, публіцыст і драматург.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларускую Дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
Працаваў ў беларускіх тэатрах (РТБД, Беларускі тэатр юнага гледача).
Зараз жыве ў Варшаве. Займаецца выкладчыцкай і рэжысёрскай дзейнасцю (супрацоўнічае з тэатрам «Дзея Другая», паставіў спектаклі «Шчаслівы муж» і «Васіль Быкаў і ягоныя д'яблы»).