Cover Image for Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?
Cover Image for Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?
Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Zoom
Registration
Past Event
Welcome! To join the event, please register below.
About Event

​Курс складаецца з трох анлайн-заняткаў, прысвечаных фармаванню практычных навыкаў дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях: тэхналагічнага, сацыяльнага, прыродна-кліматычнага і ваеннага тыпаў. 

​Удзел у занятках дапаможа вам лепш разумець рызыкі сучаснага свету і падрыхтавацца да іх.

​Акцэнт будзе зроблены на падрыхтоўку, рэагаванне і планаванне. 

​Мы паразмаўляем пра ключавыя элементы бяспекі: асабістая гатоўнасць, падтрымка ўразлівых груп, падрыхтоўка дома і транспарту, стварэнне запасаў, эвакуацыя, першая дапамога, паводзіны пры пажары, паводцы, блэкаўце, атацы з паветра, а таксама небяспекі, звязаныя з хімічнымі, біялагічнымі, радыяцыйнымі і ядзернымі пагрозамі. 

​Асобна разгледзім пытанні дызінфармацыі, кібербяспекі і паводзінаў у натоўпе.

​Вы атрымаеце практычныя інструкцыі, чэк-лісты і рэкамендацыі, каб дзейнічаць хутка, асэнсавана і скаардынавана.

​Пасля курса вы зможаце самастойна ацэньваць рызыкі, прымаць рашэнні ў стрэсе, забяспечваць бяспеку сям’і, падтрымліваць іншых і ўзаемадзейнічаць з адпаведнымі службамі.

​Заняткі адбудуцца 12, 19 і 20 студзеня.

​Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

​Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.

​Мова: беларуская.

​Зарэгістрацыя на заняткі зойме ў вас не больш за хвіліну!

​Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.

​Хто праводзіць:

​Уладзімер Зуеў

​Магістр навук. Эколаг, педагог, публіцыст, аўтар навуковых публікацый.

Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)