

Як знайсці працу і не пасівець у працэсе: хітрыкі і лайфхакі ад дасведчанага наймальніка
разбярэмся, як выглядае пасіўны і актыўны пошук, дзе і як у той жа час наймальнікі шукаюць кандыдатаў - і чаму яны не заўсёды сустракаюцца, альбо чаму вынік сустрэчы (сумоўя) можа аказацца негатыўны, але гэта ўсё роўна добра.
Пасля заняткаў Вы будзеце разумець:
Што менавіта глядзяць у рэзюмэ рэкруцёр, ваш патэнцыйны начальнік і кіраўнік кампаніі.
Як выглядае праверка на стрэсаўстойлівасць.
Які падтэкст маюць тыя ці іншыя пытанні.
Ці мае значэнне фота і знешні выгляда кандыдата.
Дзе шукаць вакансіі.
Вы зможаце спакойна падрыхтаваць сябе і сваё рэзюмэ да любой вакансіі. І незалежна ад наступнага рашэння працадаўцы працягнеце лічыць сябе прафесіяналам, а не бачыць у адмове асабістую крыўду альбо нізкую ацэнку вашых хард- ці софт-скілоў.
А яшчэ вы зможаце знаходзіць вакансіі там, дзе раней не шукалі, навучыцеся чытаць паміж радкоў, што на сам рэч мае на ўвазе працадаўца.
Гэта будзе шчырая размова з кіраўніком, які амаль 30 год наймае людзей для розных бізнэсаў. І глядзіць не толькі анкету кандыдата і фармальную адпаведнасць вакансіі. А што яшчэ? Даведаецеся пасля заняткаў:)