Cover Image for MALDZIS ФЭСТ 2026
Cover Image for MALDZIS ФЭСТ 2026

MALDZIS ФЭСТ 2026

Hosted by FUNDACJA MALDZIS
Registration
Approval Required
Your registration is subject to host approval.
Welcome! To join the event, please register below.
About Event

Святкуйма разам нашу беларускасць.

Запрашаем на MALDZIS-фэст, які пройдзе ў Варшаве 13-га ліпеня! Пачынаем а 17:00 у Музеі сучаснага мастацтва (MSN). Вас чакаюць сустрэчы і размовы з людзьмі, якія вызначаюць і папулярызуюць беларускую культуру, яркія выступы і прэзентацыя новага каштоўнага артэфакта з калекцыі MALDZIS.

Праграма будзе дапаўняцца, таму сачыце за нашымі абвесткамі. А ўжо цяпер можна зарэгістравацца на фестываль. Колькасць месцаў абмежаваная, таму, на жаль, мы не зможам задаволіць усе рэгістрацыі; калі ласка, правярайце сваю электронную пошту, каб даведацца, ці была ваша рэгістрацыя пацверджаная.

Праграма

17:00 – Рэгістрацыя

17:30 – 17:40 – Уступнае слова і прэзентацыя карціны

Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч

17:40 – 18:40 – Размова са Святланай Алексіевіч

Пісьменніца і Нобелеўская лаўрэатка раскажа пра новую кнігу і ранейшыя творы, а таксама пра тое, як літаратура пераўтвараецца ў сэнсы, праз якія свет бачыць Беларусь.

Мадэратар: Рыгор Астапеня

18:40 – 19:00 – Перапынак

19:00 – 20:00 – Серыя выступаў: “Як ствараць беларускую культуру”

  • Мікалай Халезін: “Якія культурныя праекты цяпер патрэбныя?”

  • Праект Этыка: “Як святкаваць беларускую традыцыю?”

  • Валянціна Андрэева: “Хто напісаў гэтую кнігу? Аўтарства і адказнасць ў эпоху ШІ”

  • Дзмітрый Салодкі: “Па-за межамі геаграфіі: беларускі культурны код у люстэрку сумежных еўрапейскіх традыцый”

  • Саша Адамаў: “Як беларускаму мастаку стварыць санаторый падчас Warsaw Gallery Weekend?”

Мадэратар: Саша Івулін

20:00 – 20:20 – Перапынак

20:20 – 21:20 – Дыскусія: пра што расказвае свету беларуская культура?

Абмяркуем, ці ёсць у беларускай культуры адзіны вобраз, які свет лёгка пазнае, і ці патрэбны ён наогул. І ці можа свет зноў захапляцца намі? Або толькі спачуваць?

  • Саша Філіпенка

  • Лявон Вольскі

  • Удзел яшчэ адной спікеркі ўдакладняецца

Мадэратарка: Ірэна Кацяловіч

21:20 – Завяршальнае слова

Location
Museum of Modern Art
Marszałkowska 103, 00-110 Warszawa, Poland