Cover Image for Паўгадзіны кардыя: святочны карпаратыў
Cover Image for Паўгадзіны кардыя: святочны карпаратыў

Паўгадзіны кардыя: святочны карпаратыў

Hosted by Паўгадзіны кардыя
Get Tickets
Welcome! Please choose your desired ticket type:
Friends and family
 
Early birds
 
Standard
 
Last call
 
Support ticket
 
Такі ж квіток, але з пачуццём асалоды ад дадатковай падтрымкі любімага «Паўгадзіны кардыя». І аграменная падзяка ад каманды!
About Event

​Вядома, гэта падзея для дарослых, толькі 18+

​Калі: 11 снежня, пятніца, 18:40 — адкрыццё дзвярэй

​Час канцэрта: 19:00-21:00 з перапынкам (але можам затрымацца на паўгадзіны)

​Дзе: Варшава, Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

​«Паўгадзіны кардыя» запрашае на святочны сеее, ой, карпаратыў! Як трэба падрыхтуемся да перыяду зімовых карпаратываў і вечарын. Узгадаем самыя вясёлыя і дурныя гісторыі, вызнаемся ў самых патаемных жаданнях да калегаў; абмяркуем, што рабіць, калі на раніцу пасля карпаратыва моцна сорамна (ці павінна быць).

​Запрошаныя зоркі:
Саша Салавейчык — спявачка і сцэнарыстка
Макс Канавал — стэндап-комік і вядоўца

​Бярыце з сабой сябровак, сяброў і гісторыі з карпаратываў і вечарын. Усё, што адбывалася вакол Раства і Новага года, абмяркуем у самых гарачых дэталях. Будзе і пра секс у туалеце, і пра флірт з кіраўнікамі і кіраўніцамі, і пра вялікія планы на калегаў, якія не спраўджаліся.

​Узгадаем сорамныя гісторыі з бараў, дакранемся тэмы этычнасці (так-так) сексу і флірту падчас карпаратываў, і проста добра правядзем час.

​Будзе сапраўдны карпаратыў «Паўгадзіны кардыя»: святочныя нарады, ігрыстае, конкурсы і падарункі.

​Чаго яшчэ чакаць:

  • ​велкам-дрынкі

  • ​тэматычныя маскі і падарункі

  • ​розыгрышы і інтэрактывы

​Да сустрэчы!

​Кошт квіткоў:

​100 злотых — прэдпродаж

​110 злотых — першыя 40 квіткоў

​130 злотых — наступныя 40 квіткоў

​150 злотых — апошнія 20 квіткоў

​ПРАВІЛЫ ЎДЗЕЛУ Ў СУСТРЭЧЫ «ПАЎГАДЗІНЫ КАРДЫЯ»:

​1) Сустрэчы прызначаныя для дарослых гледачоў (18+).

​2) Арганізатары маюць права не дапусціць на сустрэчу асоб, якія знаходзяцца пад уплывам алкаголю або іншых адурманьваючых рэчываў.

​3) Арганізатары маюць права папрасіць пакінуць сустрэчу гледачоў, якія перашкаджаюць яго далейшаму правядзенню (без магчымасці вяртання грошай за набытыя квіткі).

​Набыццё квітка і наведванне «Паўгадзіны кардыя» ўжывую азначае, што глядач прымае напісаныя вышэй правілы.

​Фота: Джоні Космік

Location
stand up lokal
Stanisława Noakowskiego 16, 00-661 Warszawa, Poland