Cover Image for Як весці свой акаўнт у Instagram
Cover Image for Як весці свой акаўнт у Instagram
Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)

Як весці свой акаўнт у Instagram

Zoom
Registration
Past Event
Welcome! To join the event, please register below.
About Event

​Instagram – гэта не пра «моладзь і фільтры». Гэта пра людзей, пра гісторыі і пра давер. Тут можна прыемна весці сваю старонку для душы, а можна акуратна і без стрэсу стварыць асабісты брэнд і прасоўваць сваю невялікую справу: кансультацыі, рэпетытарства, вязанне, выпечка, рамонт і г.д.

​Мы пойдзем простым, зразумелым шляхам, у спакойным тэмпе і без лішняга слэнгу.

​На занятках вы даведаецеся:

  • ​як сёння працуе Instagram: профіль, стужка, Stories, Reels: што сапраўды дае вынік;

  • ​як аформіць профіль, каб адразу было зразумела хто вы і чым цікавыя/карысныя;

  • ​як пісаць па-людску: простыя тэксты, якія чытаюць;

  • ​як рабіць акуратныя фота/відэа на смартфон без «танцаў з бубнам»;

  • ​што такое хэштэгі і геаметкі, і калі яны дапамагаюць;

  • ​як уключыць бізнес-інструменты (кнопкі сувязі, спасылкі, базавая аналітыка) і не заблытацца.

​Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як:

  • ​спланаваць простую кантэнт-стратэгію;

  • ​выбіраць фарматы: калі пост, калі Stories, калі кароткае відэа;

  • ​падстаўляць плячо сваёй справе: распавядаць пра паслугі праз гісторыі, водгукі і карысць, без настырнасці;

  • ​размаўляць з аўдыторыяй па-цёпламу і па-справе: як адказваць, каб вярталіся;

  • ​карыстацца аналітыкай без болю: што глядзець раз на тыдзень і чаму.

​Вы зможаце:

  • ​аформіць уласны профіль: фота, апісанне, спасылкі, Highlights;

  • ​зрабіць 1 гатовы пост і 1 Story (пачнем на занятку, адшліфуем разам);

  • ​сабраць свой мікра-план кантэнту на месяц (шаблон дам);

  • ​наладзіць бяспеку і камфортную камунікацыю.

​Разынкай заняткаў стане жывы разбор вашых пастоў: асабістыя падказкі па тэксце, фота і афармленні. Вы атрымаеце таксама “Канструктар кантэнту”.

​Вы пройдзеце майстар-клас “Фота без нерваў”: 3 простыя прыёмы святла і кампазіцыі для хатніх здымкаў (рукадзелле, выпечка, урокі).

​Пасля гэтых заняткаў вы не проста створыце свой акаўнт - наш эксперт дапаможа зрабіць ваш першы крок бачным. зрабіўшы рэпост найлепшых вашых допісаў у свой Instagram, дзе ўжо больш за 13 000 падпісчыкаў і 1 000 000 праглядаў за апошнія месяцы. Такім чынам ваш пост убачаць людзі, якія цікавяцца творчасцю, адукацыяй і жыццём.

​Гэта не конкурс, а гэта магчымасць паказаць сябе, сваю справу і сваю гісторыю шырэй!

​Занятак адбудзецца 13 студзеня.

​Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варашаве, 19.00 па Вільні).

​Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.

​Мова: беларуская.

​Зарэгістравацца на заняткі можна да 12 студзеня. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!

​Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.

​Пра выкладчыка:

​Васіль Ядчанка 

​Мае 24 гады досведу працы ва ўсіх відах СМІ, 12 гадоў у PR.

​Галоўны рэдактар кросплатформеннага медыя. Медыяменеджэр, кансультант беларускіх СМІ і НГА па працы з відэакантэнтам. 

​Блогер, відэа якога ў 2024 годзе паглядзелі 26% усіх жыхароў Беларусі, якія карыстаюцца інтэрнэтам. 

​Выкладчык па відэаблогінгу, тэхніцы маўлення, журналістыцы (web, ТБ, радыё). Стваральнік відэа і TikTok серыялаў для міжнародных IT-кампаній і фондаў.

Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)