Cover Image for Новая энергія пасля 40: менапаўза без страху і табу
Cover Image for Новая энергія пасля 40: менапаўза без страху і табу
Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)

Новая энергія пасля 40: менапаўза без страху і табу

Zoom
Registration
Welcome! To join the event, please register below.
About Event

Усё, што вы хацелі ведаць пра менапаўзу, але баяліся спытаць! Гэты курс - унікальная магчымасць даведацца, што такое менапаўза, што адбываецца з целам жанчыны (ці любога чалавека, народжанага з дзеючымі яечнікамі) у гэты перыяд, чаму гэта датычыцца нават 35-гадовых і як мякка падтрымліваць сябе ў гэты час.

Мы пагаворым пра гармоны, харчаванне, сон, рух і - самае галоўнае - пра ўнутранае адчуванне сілы і прыняцця сябе.

Пасля гэтых сустрэч вы будзеце разумець, як уладкаваны гэты этап жыцця, што дапамагае зніжаць сімптомы і захоўваць энергію, а таксама якія звычкі харчавання і лад жыцця даюць найбольшы эфект менавіта пасля 40.

Вы зможаце выкарыстоўваць простыя практыкі аднаўлення, выбіраць адпаведныя прадукты і формы руху, даведаецеся, як умацоўваць цела і захоўваць яснасць розуму - без ахвяраў і дыет.

Асаблівасцю курса стане шчырая размова пра менапаўзу без табу і сораму - з навуковымі фактамі, асабістымі гісторыямі і цеплынёй жаночай падтрымкі. 

Кожная сустрэча будзе спалучаць веды, асабісты досвед і міні-практыкі, якія можна выкарыстаць адразу. Мы нават выканаем просты комплекс практыкаванняў.

Запрашаем!

Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)