Cover Image for Не толькі пра піва: кароткая гісторыя Чэхіі
Cover Image for Не толькі пра піва: кароткая гісторыя Чэхіі
Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)

Не толькі пра піва: кароткая гісторыя Чэхіі

Zoom
Registration
Welcome! To join the event, please register below.
About Event

​Захапляльнае і вельмі хуткае падарожжа праз ключавыя вехі чэшскай гісторыі: ад сярэднявечнага каралеўства і эпохі гусіцкіх войнаў да часоў Габсбургаў, Трыццацігадовай вайны, Масарыка да Аксамітнай рэвалюцыі і сучаснай еўрапейскай дзяржавы. На сустрэчы мы паспрабуем выйсці за межы стэрэатыпаў і паразважаем пра тое, як фармавалася ўнікальная культура і нацыянальная ідэнтычнасць Чэхіі.

​Чаму ў Чэхіі «выйсці праз акно» - гэта не проста спосаб праветрыць пакой, а радыкальны палітычны жэст? Мы паглыбімся ў феномен «Пражскіх дэфенестрацый» - спецыфічнай «нацыянальнай забавы», якая заключалася ў выкідванні непажаданых асоб з вокнаў пражскіх палацаў. Вы даведаецеся, як адзін такі «палёт» стаў каталізатарам Трыццацігадовай вайны, што змяніла карту ўсёй Еўропы, і пераканаецеся, што чэшская гісторыя заўсёды была куды больш драматычнай і часам абсурднай, чым здаецца на першы погляд. Пасля заняткаў вы навучыцеся хутка арыентавацца ў галоўных эпохах Цэнтральнай Еўропы, запомніце дзясятак ключавых гістарычных асоб і навучыцеся адрозніваць чэшскую культуру ад усіх суседніх. Далучайцеся, каб паглядзець на Чэхію вачыма гісторыка, а не турыста!

Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)