

Art-кавярня MALDZIS: гравюра Берасця XVII стагоддзя
Горада, які вы ўбачыце на гравюры, больш не існуе.
Старое Берасце знеслі ў XIX стагоддзі падчас будаўніцтва Берасцейскай крэпасці. Адзіная дэталёвая выява таго горада – каляровая гравюра "Urbs et Castellum Brestzie Litewski", надрукаваная ў Нюрнбергу ў 1696 годзе. Ініцыятыва MALDZIS набыла яе на аўкцыёне ў Польшчы на сродкі мецэнаткі Дар’і Сліж. На Art-кавярні гравюру можна будзе ўбачыць на ўласныя вочы.
Яна выйшла ў кнізе шведскага барона Самуэля фон Пуфендорфа пра Другую паўночную вайну. Берасце – адзіны горад у сучасных межах Беларусі, які трапіў у гэтую серыю. На гравюры – аблога Берасця ў траўні 1657 года. Аўтар малюнка, на падставе якога была зробленая гравюра, – шведскі інжынер Эрык Дальберг. Ён быў пад горадам і нават змясціў сябе на выяве ў выглядзе вершніка. Арыгінальны малюнак быў створаны Дальбергам блізу 1660 года паводле ранейшых замалёвак і ўспамінаў.
СПІКЕР
Мікола Волкаў – кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук, найлепшы беларускі адмысловец у галіне фартыфікацыі і ваеннай справы Вялікага Княства Літоўскага. Працуе менавіта з такімі крыніцамі, як планы і выявы гарадоў і замкаў XVI–XVIII стагоддзяў. Ад 2012 года публічна ўдзельнічае ў дыскусіях пра тое, як у Беларусі аднаўляюць замкі.
ДЭТАЛІ
🗓️ 17 верасня, чацвер, 18:30
📍 Moss Cafe, Józefa Sierakowskiego 5/u7, Варшава
💬 Мова: беларуская. Пасля лекцыі – размова і пытанні.
КВІТКІ
Early bird – 60 zł, да 10 верасня
Стандартны – 80 zł
Калекцыйны – 150 zł: плюс падарункавая копія гравюры. Такіх квіткоў 7.
Art-кавярня MALDZIS – наш новы праект: мы шукаем артэфакты, якія належаць беларускай культуры, і вяртаем іх Беларусі. А перш чым яны знойдуць шлях дадому, паказваем і расказваем іх гісторыі вам.