

Art-кавярня MALDZIS з Дзмітрыем Салодкім
У меню – малюнак Восіпа Любіча "Рабочыя", які ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Ізраілі, і размова пра вяртанне ў беларускі кантэкст творчасці мастакоў, чыі імёны дагэтуль больш вядомыя за мяжой, чым у Беларусі.
Восіп Любіч – адзін з такіх мастакоў. Нарадзіўся ў Горадні ў 1896 годзе. Памёр у Парыжы ва ўзросце 94 гадоў. Пасярэдзіне – Адэса, Берлін, Манпарнас і лагер Дрансі, з якога ён уцёк. Еўрапейскія салоны, выставы і прыжыццёвае прызнанне. І поўная невядомасць на радзіме.
Art-кавярня MALDZIS з Дзмітрыем Салодкім – гэта наш новы праект, накіраваны на вяртанне беларускай культурнай спадчыны ў грамадскую свядомасць. Мы шукаем артэфакты, якія належаць беларускай культуры, каб вярнуць іх Беларусі. Але перш чым яны знойдуць свой шлях дадому, мы расказваем іх гісторыі вам – праз прэзентацыі і адкрытыя размовы.
🗓️ 27 чэрвеня, 16:00
📍 Moss Cafe, Józefa Sierakowskiego 5/u7
🎟 Квіткі па 70 злотых (колькасць месцаў абмежаваная)