

Нябачныя правілы нашага жыцця: ад абмежаванняў да магчымасцяў
Усе мы жывём паводле пэўных «правілаў». Частку з іх мы выбралі самі, а частку атрымалі ад сям’і, грамадства і з уласнага жыццёвага досведу. Часам яны дапамагаюць нам, а часам непрыкметна абмяжоўваюць наш выбар.
На майстар-класе праз коучынгавыя і псіхалагічныя практыкі мы будзем даследаваць, што стаіць за нашымі «трэба», «нельга», «позна», «не атрымаецца» і як яны ўплываюць на нашы рашэнні. Гэта будзе не лекцыя пра тое, як правільна жыць, а прастора для пытання: «А што яшчэ для мяне магчыма?»
Пасля заняткаў Вы будзеце разумець:
як фарміруюцца нашы «нябачныя правілы» і перакананні;
якія з іх падтрымліваюць, а якія абмяжоўваюць;
як нашы думкі і інтэрпрэтацыі ўплываюць на выбар і магчымасці;
што можна змяніць у сваім поглядзе на сябе і жыццё, каб адкрыць новыя варыянты.
Вы зможаце:
заўважаць думкі, якія перашкаджаюць;
па-новаму глядзець на звыклыя сітуацыі;
убачыць больш магчымасцяў там, дзе раней здавалася, што выбару няма;
рабіць больш свабодныя і ўсвядомленыя крокі.
Запрашаем!