

У пошуках скарбаў Віслы: бясплатная экскурсія на беларускай мове.
Запрашаем на 1,5-гадзіннае падарожжа, падчас якога вы адкрыеце дзікую прыроду ў самым сэрцы Варшавы. Мы прагуляемся ўздоўж берагоў адной з апошніх амаль натуральных вялікіх рэк Еўропы, палюбуемся панарамай Старога горада і даведаемся, якія расліны і жывёлы насяляюць віслінскія астравы і поймы. Вы ўбачыце, як Вісла захоўвае біяразнастайнасць, уплывае на клімат горада і чаму яе называюць сапраўдным прыродным скарбам Варшавы. А яшчэ даведаецеся пра беларускія і польскія назвы раслін і жывёл.
Дзеці могуць удзельнічаць у экскурсіі толькі ў суправаджэнні бацькоў або законных апекуноў.
Месца збора - Павільён “Камень”, Wybrzeże Puckie 1, 03-301 Warszawa
Пачатак - 10.00. Працягласць - 1,5 гадзіны.
Удзел бясплатны. Кожны ўдзельнік экскурсіі атрымае "Дзённік зялёнага адкрывальніка Варшавы"
Projekt „Zielone Odkrycia Warszawy” jest realizowany w ramach "Funduszu Edukacji Ekologicznej" – wspólnego przedsięwzięcia Biura Ochrony Powietrza i Polityki Klimatycznej oraz Staromiejskiego Domu Kultury.
Projekt realizuje cele edukacyjne Zielonej Wizji Warszawy oraz rekomendacje zawarte w dokumencie „Edukacja kulturalna w Warszawie” i jest finansowany ze środków m.st. Warszawy.