Cover Image for Мова як трэнажор для мозгу: памяць, словы і эфектыўнае вывучэнне моў (на прыкладзе польскай мовы)
Cover Image for Мова як трэнажор для мозгу: памяць, словы і эфектыўнае вывучэнне моў (на прыкладзе польскай мовы)
Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)

Мова як трэнажор для мозгу: памяць, словы і эфектыўнае вывучэнне моў (на прыкладзе польскай мовы)

Zoom
Registration
Welcome! To join the event, please register below.
About Event

​Ці можа вывучэнне замежнай мовы стаць сапраўднай трэніроўкай для мозгу? Як новыя словы, асацыяцыі, паўтарэнне і моўная практыка ўплываюць на памяць і мысленне?
На занятках мы пазнаёмімся з магчымасцямі мозгу, даведаемся пра нейрапластычнасць і механізмы запамінання, а таксама разбяром, як вывучэнне моў дапамагае падтрымліваць кагнітыўную актыўнасць. На прыкладзе польскай мовы разгледзім эфектыўныя спосабы засваення новай лексікі, працу з асацыяцыямі і практычныя прыёмы, якія дапамогуць зрабіць навучанне больш усвядомленым і выніковым.

​Пасля заняткаў вы будзеце разумець / ведаць:
— як працуе памяць і якую ролю ў навучанні адыгрывае нейрапластычнасць;
— чаму адны словы і выразы запамінаюцца лёгка, а іншыя патрабуюць больш намаганняў;
— як звязаны вывучэнне замежных моў, увага, мысленне і памяць;
— якія метады дапамагаюць больш эфектыўна засвойваць і ўзнаўляць новую інфармацыю.

​Вы зможаце:
— выкарыстоўваць простыя мнематэхнічныя прыёмы для запамінання новых слоў;
— выкарыстоўваць у навучанні асацыяцыі, актыўнае ўзгадванне і інтэрвальнае паўтарэнне;
— самастойна падбіраць практыкаванні для трэніроўкі памяці і ўвагі;
— зрабіць вывучэнне замежнай мовы больш структураваным і захапляльным.

​Разынкай заняткаў будзе:
Не толькі тэорыя, але і практыка! Мы будзем трэніраваць памяць, разгадваць моўныя загадкі, ствараць незвычайныя асацыяцыі, выконваць практыкаванні на ўвагу і спрабаваць розныя спосабы запамінання. Удзельнікі змогуць на ўласным вопыце пабачыць, як мова ператвараецца ў інструмент інтэлектуальнай актыўнасці, а звыклае вывучэнне слоў — у захапляльную трэніроўку мозгу.

Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)