Cover Image for Мужчыны і жанчыны ў гісторыі Беларусі
Cover Image for Мужчыны і жанчыны ў гісторыі Беларусі
Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)

Мужчыны і жанчыны ў гісторыі Беларусі

Zoom
Registration
Past Event
Welcome! To join the event, please register below.
About Event

​Паглядзець на вядомых гістарычных асобаў з незвычайнага ракурса, зразумець, што гісторыю стваралі не толькі мужчыны, адкрыць для сябе новыя жаночыя імёны. Усё гэта чакае цябе на заключных у гэтым сезоне занятках Віртуальнага Універсітэта.

​Заняткі будуць асабліва цікавымі тым, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і яе гендэрнымі аспектамі.

​Мы пазнаёмімся з выбітнымі персаналіямі нашай гісторыі і іх унёскам у нашу спадчыну. Зробім акцэнт на тым, што ў гісторыі прадстаўлены ў асноўным мужчынскія постаці, але ж на справе было не заўсёды так!

​Рагнеда і Рагвалод, Святаполк і Уладзімір, Міндоўг, Марта і Даўмонд, Брыгіта і Кейстут, Ганна і Вітаўт. І гэта толькі пачатак спіса персаналій, праз якіх мы паглядзім на наша мінулае.

​Заняткі адбудуцца 2 і 5 лютага.

​Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

​Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны.

​Мова: беларуская.

​Рэгістрацыя на заняткі зойме ў вас не больш за хвіліну!

​Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.

Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)