Cover Image for XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век?
Cover Image for XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век?
Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)

XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век?

Zoom
Registration
Welcome! To join the event, please register below.
About Event

XVI стагоддзе займае асаблівае месца ў беларускай гісторыі. Статуты ВКЛ, Радзівілы, Будны, Гусоўскі, Скарына - спіс імёнаў і паняццяў з гэтай эпохі, знаёмых амаль кожнаму беларусу, можна яшчэ доўга працягваць. Часам можна пачуць, што гэта быў залаты век для нашай краіны і яе культуры. 

XVI стагоддзе займае значнае месца і ў гісторыі ўсёй Еўропы. У гэты час Адраджэнне ахоплівае ўжо ўвесь кантынент, адбываюцца тэктанічныя зрухі ў свядомасці, Рэфармацыя і Контррэфармацыя змяняюць цалкам стасункі паміж дзяржавай, царквой і вернікамі, кніга прыходзіць нарэшце амаль у кожны дом...  

Якое месца займала Вялікае Княства Літоўскае ў Еўрапейскай гісторыі гэтага часу? Якія агульныя тэндэнцыі былі характэрны для Заходняй Еўропы і беларускіх земляў. Ці існавала Беларусь ў XVI ст? Якім быў культурны ландшафт Усходняй Еўропы ў эпоху Адраджэння? Ці з’яўляецца ВКЛ часткай беларускага нацыянальнага міфа? На гэтыя і іншыя правакацыйныя пытанні можна будзе атрымаць адказ з курса.

Удзельнікі змогуць убачыць малавядомыя артэфакты, зазаірнуць у гістарычныя крыніцы, праверыць свае навыкі ў палеаграфіі (дысцыпліна, якая вывучае гісторыю пісьма). Мы наведаем незвычайныя мясціны. 

Галоўная ідэя курса – не расказаць гісторыю Беларусі XVI стагоддзя, а паказаць нашую гісторыю ў кантэксце агульнаеўрапейскіх трэндаў і паразважаць над яе сэнсамі.  

Заняткі будуць цікавыя аматарам гісторыі і культуры любога ўзросту і ўзроўню падрыхтоўкі!

Вось тэмы нашых заняткаў: 

27 лістапада: Беларусы і беларускае ў XVI стагоддзі.

2 снежня: Культурны ландшафт Усходняй Еўропы XVI стагоддзя.

4 снежня: Вялікае Княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі XVI стагоддзя.

Запрашаем!

Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)