

Жывая мова з Юрасём Каласоўскім
Гэтыя заняткі для тых, хто любіць і шануе беларускую мову, хоча больш упэўненна размаўляць на ёй, натхніцца яе хараством і мілагучнасцю, апынуцца ў прыязнай кампаніі.
На занятках вы даведаецеся праўду і міфы пра беларускую мову, як перайсці на яе і ці варта рабіць гэта, якія найбольш частыя памылкі мы робім пры ўжыванні беларускай мовы, у чым яе адметнасць.
Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як палепшыць сваё валоданне беларускай мовай і пазбягаць распаўсюджаных памылак.
Вы зможаце:
выкарыстоўваць атрыманыя веды і матэрыялы для далейшага самаразвіцця;
паляпшаць уласнае маўленне ў паўсядзённым жыцці;
больш упэўнена камунікаваць па-беларуску ў розных сітуацыях.
Разынкай заняткаў будзе праца з рэальнымі тэкстамі і допісамі жывых людзей, аналіз найбольш распаўсюджаных памылак, а таксама інтэрактыўныя тэсты для праверкі і павышэння ўласнага ўзроўню валодання.
Вядоўца: Юрась Каласоўскі
Творчы настаўнік беларускай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, фіналіст конкурсу "Настаўнік года".
Шмат гадоў працаваў у навучальных установах роднага яму Магілѐва. На працягу сямі гадоў Ю. Каласоўскі выкладаў курсы Мова нанова. Пасля пераезду ў Гданьск працуе настаўнікам беларускай мовы ў суботняй школе, выкладае польскую мову для беларусаў у Польшчы.
Захапленні – бег на доўгія дыстанцыі, асабліва марафоны. На рахунку Ю. Каласоўскага марафоны ў Кіеве, Варшаве, Рызе, Гданьску, Магілѐве, Лодзі, Торуні.
Запрашаем!