Cover Image for Каву - у справу! Як выкарыстоўваць кававую гушчу, а не пераўтвараць яе ў смецце?
Cover Image for Каву - у справу! Як выкарыстоўваць кававую гушчу, а не пераўтвараць яе ў смецце?
Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)

Каву - у справу! Як выкарыстоўваць кававую гушчу, а не пераўтвараць яе ў смецце?

Zoom
Registration
Welcome! To join the event, please register below.
About Event

​Штодня пасля кубка кавы застаецца тое, што мы звычайна без ваганняў выкідваем, - кававая гушча. Але ці сапраўды гэта смецце? На занятку мы паглядзім на яе як на каштоўны рэсурс і разбяромся, як прынцыпы цыркулярнай эканомікі могуць працаваць у самых звычайных штодзённых сітуацыях.

​Мы пагаворым пра тое, што можна зрабіць з кававай гушчай дома, у кавярні, школе ці арганізацыі - ад кампоставання і догляду за раслінамі да касметыкі, біяматэрыялаў і іншых незвычайных спосабаў паўторнага выкарыстання.

  • ​Пасля заняткаў Вы будзеце разумець / ведаць:
    чаму кававая гушча - гэта не проста адход;

  • ​як працуе прынцып «адходы = рэсурс»;

  • ​якія існуюць бяспечныя і практычныя спосабы паўторнага выкарыстання гушчы;

  • ​як яе правільна збіраць, сушыць і захоўваць;

  • ​і якую ролю такія простыя рашэнні могуць адыгрываць у скарачэнні колькасці адходаў і развіцці цыркулярнай эканомікі.

​Вы зможаце:

  • ​выкарыстоўваць кававую гушчу ў побыце замест таго, каб адразу яе выкідваць;

  • ​выбіраць спосабы паўторнага выкарыстання ў залежнасці ад сітуацыі;

  • ​прапанаваць простыя экалагічныя рашэнні для дому, кавярні, офіса ці адукацыйнай установы;

  • ​а таксама паглядзець на іншыя звыклыя «адходы» як на патэнцыйныя рэсурсы.

​Разынкай заняткаў будзе практычны досвед - мы не толькі пагаворым пра кававую гушчу, але і паспрабуем ператварыць яе ў карысны прадукт. А яшчэ даведаемся пра нечаканыя прыклады таго, як выкарыстаная кава становіцца сыравінай для касметыкі, угнаенняў, біяматэрыялаў і нават элементаў дызайну.

​Магчыма, пасля гэтай сустрэчы свой наступны кубак кавы Вы ўжо не зможаце выпіць, не падумаўшы: «А што я зраблю з гушчай?»

Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)