

Клапоцімся пра сваю скуру
Якія бываць тыпы скуры, як нашая скура старэе і як у хатніх умовах правільна даглядаць за ёй, выкарыстоўваючы розную касметыку.
Запрашаем на сустрэчу з Кацярынай Кучук, якая ахвотна падзеліцца з вамі карыснымі парадамі і лайфхакамі.
У час занятку вы даведаецеся:
- чым адрозніваюцца касметыка мас-маркет класа ад аптычных брэндаў, і ад прафесійнай касметыкі;
- якія кампаненты ў касметыцы замаруджваюць старэнне;
- на якія зоны скуры трэба больш за ўсё звяртаць увагу ў працэсе дагляду;
- сакрэты эфектыўнага самамасажу твару і дэкальтэ.
Вы будзеце разумець як:
- правільна штодзенна даглядаць за скурай, ачышчаць яе, рабіць самамасаж.
- па якому прынцыпу падбіраць касметыку, каб яна прыносіла максімальную карысць.
- вызначыць свой тып скуры, а таксама ваш тып старэння і даведацца ўсё пра граматны дагляд за тварам.
Разынкай курса будзе інфармацыя пра асаблівасці і правілы дагляд за скурай твару ў зімовы перыяд.
Занятак адбудзецца 18 снежня.
Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варашаве, 19.00 па Вільні).
Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.
Мова: беларуская.
Зарэгістравацца на заняткі можна да 17 снежня. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!
Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.
Пра выкладчыцу:
Кацярына Кучук
Б'юці-доктарка, касметалагіня і масажыстка.
У касметалогіі больш за 9 год, з іх 5 год у Беларусі і 4 гады ў замежжы.
Маю вышэйшую медычную адукацыю. Люблю рабіць людзей прыгажэшымі і больш здаровымі!