Cover Image for Жывая мова з Юрасём Каласоўскім
Cover Image for Жывая мова з Юрасём Каласоўскім
Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)

Жывая мова з Юрасём Каласоўскім

Zoom
Registration
Welcome! To join the event, please register below.
About Event

Гэтыя заняткі для тых, хто любіць і шануе беларускую мову, хоча больш упэўненна размаўляць на ёй, натхніцца яе хараством і мілагучнасцю, апынуцца ў прыязнай кампаніі.

На занятках вы даведаецеся праўду і міфы пра беларускую мову, як перайсці на яе і ці варта рабіць гэта, якія найбольш частыя памылкі мы робім пры ўжыванні беларускай мовы, у чым яе адметнасць.

Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як палепшыць сваё валоданне беларускай мовай і пазбягаць распаўсюджаных памылак.

Вы зможаце:

  • выкарыстоўваць атрыманыя веды і матэрыялы для далейшага самаразвіцця;

  • паляпшаць уласнае маўленне ў паўсядзённым жыцці;

  • больш упэўнена камунікаваць па-беларуску ў розных сітуацыях.

Разынкай заняткаў будзе праца з рэальнымі тэкстамі і допісамі жывых людзей, аналіз найбольш распаўсюджаных памылак, а таксама інтэрактыўныя тэсты для праверкі і павышэння ўласнага ўзроўню валодання.

Вядоўца: Юрась Каласоўскі 

Творчы настаўнік беларускай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, фіналіст конкурсу "Настаўнік года".

Шмат гадоў працаваў у навучальных установах роднага яму Магілѐва. На працягу сямі гадоў Ю. Каласоўскі выкладаў курсы Мова нанова. Пасля пераезду ў Гданьск працуе настаўнікам беларускай мовы ў суботняй школе, выкладае польскую мову для беларусаў у Польшчы.

Захапленні – бег на доўгія дыстанцыі, асабліва марафоны. На рахунку Ю.  Каласоўскага марафоны ў Кіеве, Варшаве, Рызе, Гданьску, Магілѐве, Лодзі, Торуні.

Запрашаем!

Расклад заняткаў Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live)