

Знята! Базавы курс фатаграфіі для пачаткоўцаў
Даведацца базавыя рэчы пра фатаграфію, якія дазволяць вам па іншаму паглядзець на працэс фатаграфавання і яго вынікі. Зразумець, як працуе вашая тэхніка, як будаваць кампазіцыю здымка і як карыстацца тым асвятленнем, што маецца навокал. Запрашаем на аўтарскі курс вядомага беларускага фатографа Сяргея Banifacyj Марозава!
Пасля курса вы зможаце значна палепшыць якасць вашых фотаздымкаў - як тэхнічную, так і ў плане перадачы сэнсаў, якія спрабуеце закласці ў фотаздымак.
У курсе выкарыстоўваецца агромістая колькасць фотаздымкаў для прыкладаў і нагляднасці, 99% якіх – аўтарскія.
На занятках вы будзеце не толькі пасіўнымі слухачамі, але зможаце аналізаваць прыклады добрых (і не вельмі:) фота разам з выкладчыкам і іншымі курсантамі.
Запрашаем!
Пра выкладчыка:
Сяргей Banifacyj Марозаў
Мае больш за 20 гадоў досведу ў фота- і відэаздымках.
Аўтар 50 персанальных фотавыстаў.
Суаўтар (як фатограф) больш за 10 кніг на навуковыя, карпаратыўныя, адукацыйныя і турыстычныя тэмы.
Выкладае фатаграфію амаль 15 гадоў прыватна (у тым ліку 10 гадоў ва ўніверсітэце на кафедры журналістыкі).