

Як змяняўся еўрапейскі тэатр і ці змяняў ён успрыманне гледачоў
Як змяняўся еўрапейскі тэатр ад класічнай сцэны да сучасных эксперыментаў, як новыя формы, сюжэты і спосабы ўзаемадзеяння з гледачом уплывалі на яго ўспрыманне тэатра і самога сябе? Запрашаем на занятак Віртуальнага Універсітэту, на якім мы разам з Паўлам Гарадніцкім будзем размаўляць пра тое, якім быў еўрапейскі тэатр раней, якім ён стаў сёння і якім ён можа стаць у будучыні.
На занятку мы разам паспрабуем зразумець, чаму тэатр не толькі адлюстроўвае змены ў грамадстве, але і дапамагае іх ствараць.
Пасля занятку вы зможаце лепш разбірацца ў сучасных спектаклях і тэатральных праектах, заўважаць наватарскія падыходы, адрозніваць іх ад традыцыйных формаў, скіраваных перадусім на забаву публікі, і разумець, якія пытанні ставіць перад гледачом той ці іншы спектакль.
Разынкай сустрэчы будць асабістыя гісторыі выкладчыка і ўспаміны з больш чым 20-гадовага досведу ў тэатры: сустрэчы з рознымі рэжысёрамі, іх падыходамі да працы і рознымі спосабамі разумець, ствараць і ўспрымаць тэатр.