

Як аднавіць свае рэсурсы, энергію і матывацыю
Гэта сустрэча для тых, хто адчувае хранічную стомленасць, згубіў матывацыю і шукае хуткі, эфектыўны спосаб аднавіць энергію.
У рытме сучаснага жыцця, дзе трэба быць прадуктыўным, сабраным і ўключаным, часта здаецца, што адпачынак - гэта слабасць. Але насамрэч менавіта свядомая паўза становіцца нашай стратэгічнай перавагай.
Гэта сустрэча не проста пра расслабленне. Гэта прастора для аднаўлення ўнутранай сістэмы, каб энергія, яснасць і матывацыя зноў пачалі працаваць на вас.
Вы адправіцеся ў асаблівае ўнутранае падарожжа, дзе шум знешняга свету сціхае, і становіцца бачнай ваша ўласная «мапа стану»: дзе вы губляеце сілы, а дзе схаваны ваш рэсурс.
На занятку вы даведаецеся:
як ваш стан уплывае на якасць рашэнняў, эфектыўнасць і матывацыю;
якія «энергетычныя ўцечкі» перашкаджаюць дзейнічаць на поўную сілу;
як ператварыць хаатычны ўнутраны маналог у канструктыўны, натхняльны план дзеянняў.
Пасля сустрэчы вы будзеце разумець:
дзе менавіта губляеце рэсурс і як вярнуць унутраную раўнавагу;
дзе захоўваюцца вашы асабістыя запасы энергіі, упэўненасці і натхнення, і як хутка атрымаць да іх доступ;
як свядома арганізаваць свой дзень, каб захоўваць энергію і ўключанасць.
Вы зможаце:
выкарыстоўваць гэтую практыку для кіравання сваім станам;
хутка і эфектыўна аднаўляць рэсурс у перыяды максімальнай нагрузкі, выкарыстоўваючы вобраз «горада» як ментальны якар;
адчуваць упэўненасць, спакой і фокус нават у складаных жыццёвых сітуацыях.
Разынка сустрэчы:
Гэтая практыка - спалучэнне глыбокай медытацыі, коучынгавай працы і стратэгічнага мыслення. Вы не проста адпачнеце - вы вернеце кантроль над сваім унутраным станам і ўбачыце, як свядомае аднаўленне становіцца крыніцай сілы, рашэнняў і натхнення.
Хопіць проста адпачываць. Пачніце стратэгічна перазагружацца!
Запішыцеся на курс і актывуйце свой унутраны рэсурс.
Занятак адбудзецца на платформе Zoom 11 снежня.
Пачатак у 20.00 па беларускім часе (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні). Працягласць - да 90 хв.
Зарэгістравацца можна да 10 снежня.
Пасля рэгістрацыі ў дзень правядзення занятку вы атрымаеце спасылку на Zoom.